Беларуская Служба

«Падляшскі Вянок» праз танец і музыку паказвае прыгажосць беларускай традыцыі

15.04.2024 14:16
Гутарка з харэографам танцавальнага калектыву Аксанай Прус.
Аўдыё
 .
Танцавальны калектыў.Фота: Анна Пятроўская

Спяваюць, танцуюць, паказваюць прыгажосць беларускай культуры. Гаворка ідзе пра ансамбль «Падляшскі Вянок», які дзейнічае пры Аб'яднанні АБ-БА ў Беластоку. Маладыя танцоры могуць пахваліцца шматлікімі поспехамі на розных конкурсах, аглядах ці фестывалях. Толькі што яны вярнуліся з канцэрту «Мазовша і сябры», а на мінулым тыдні сталі лаўрэатамі агульнапольскага фестывалю Падляшская сцэна фальклору. Конкурс прайшоў у Доме Культуры горада Лапы.

«Мы ўсё працуем, шукаем новых конкурсаў і паказваем прыгажосць беларускай культуры ў танцы», - распавядае харэограф калектыву Аксана Прус.

- Мы не спыняемся, маем свае планы, шукаем конкурсаў, звязаных з народнай культурай, народнага танца ці музыкі, так, каб дзеці як найбольш выступалі. Наша мэта - навучыцца танцаваць і паказваць гэтую прыгажосць усім гледачам. Планы ў нас вялікія, маем шмат поспехаў, для нас гонар, што мы маглі выступіць у праекце «Мазовша і сябры». У нас тры танцавальныя групы, шмат працы яшчэ перад намі, працуем актыўна і рыхтуемся да новых конкурсаў.

Анна Пятроўская

Слухайце далучаны гукавы файл

Фота: Фота: